Бой саліста Brutto Віталя Гуркова ў Мінску (відэа)
Адразу пасля гастроляў па Заходняй Еўропе спартсмен і музыка б’ецца на чэмпіянаце краіны па муай-тай.
Шматразовы чэмпіён свету па муай-тай Віталь Гуркоў прыбыў у Мінск, каб паўдзельнічаць у чэмпіянаце краіны па муай-тай. Пры гэтым баец, які сёння з’яўляецца салістам Brutto, апошнім часам меў шчыльны канцэртны графік у розных краінах свету. Тое, якім чынам ён мог знайсці час для спаборніцтваў і як трэніраваўся, трымаецца ў сакрэце.
На чэмпіянаце Беларусі Віталь ужо перамог у некалькіх баях і выйшаў у фінал. Завяршальныя паядынкі чэмпіяната пройдуць у комплексе “Працоўныя рэзервы” (вул. Каліноўскага, 111) у нядзелю 29-га сакавіка. Апроч Гуркова можна будзе жыўцом паглядзець на такіх сусветнавядомых зорак, як Андрэй Кулебін, Дзмітрый Валент і Дзмітрый Варац.