Бразілія і Мексіка выйшлі ў плэй-оф чэмпіянату свету
Прычым гаспадары футбольнага чэмпіянату занялі ў групе А першае месца дзякуючы лепшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў.
24 чэрвеня бразільцы разграмілі зборную Камеруна з лікам 4:1, а Мексіка пераканаўча перамагла харватаў - 3:1.
Камерунцам удавалася трымацца ў матчы з Бразіліяй толькі ў першым тайме. На першы гол лідара бразільскай зборнай Неймара на 17-ай хвіліне праз 10 хвілін адказаў Жаэль Маціп. Аднак затым Неймар зноў вывеў сваю каманду наперад, забіўшы свой другі гол. У другім тайме бразільцы давялі лік да разгромнага.
Мексіканцы забілі тры мячы ў браму харватаў пад канец гульні. Зборная Харватыі змагла на гэта адказаць толькі адным голам.
А каманда Іспаніі завяршыла выступ на чэмпіянаце свету па футболе ў Бразіліі перамогай над аўстралійцамі з лікам 3:0.
Фота — AFP