Брэда Піта ў новым фільме ад зомбі выратуе самалёт Belarus Airlines (відэа)
Напярэдадні адкрыцця 35-га Маскоўскага міжнароднага кінафэсту журналістам паказалі новую стужку з Брэдам Пітам “Вайна светаў Z”.
Карціна знятая паводле аднайменнага рамана Макса Брукса і ў арыгінале называецца "Сусветная вайна Z". Сюжэт вельмі просты. На Зямлі ў геаметрычнай прагрэсіі распаўсюджваецца невядомы вірус, людзі ператвараюцца ў зомбі і пачынаюць забіваць усё жывое. Галоўны герой Джэры Лейн, якога грае Брэд Піт, — следчы ААН у адстаўцы. Яму даверана знайсці проціяддзе і не даць памерці чалавецтву, распавядае сайт vokrug.tv.
А вось ад зомбі Джэры ратуецца на самалёце з надпісам Belarus Airlines.
Фота — goodfon.ru