У фільмах Чарлі Чапліна знайшлі беларускую мову (відэа)
Гаворка ідзе пра камедыю "Цяперашнія часы" (па-англійску Modern Times) 1936 года.
Гэта апошні "нямы" фільм Чарлі Чапліна. У ім расказваецца аб прыгодах Маленькага Валацугі, які спрабуе выжыць у новым індустрыяльным грамадстве ў часы Вялікай дэпрэсіі.
Як адзначае Радыё "Свабода", на плакаце аднаго з дэманстрантаў у фільме "Цяперашнія часы" напісана "Свабода" — кірыліцай і па-беларуску.