Памёр адзін з найстарэйшых беларускіх панкаў Віктар "Мао" Жаркевіч
Віктар "Мао" Жаркевіч
22 верасня ў сваёй кватэры ў Мінску на 52-м годзе жыцця памёр адзін з найстарэйшых беларускіх панкаў Віктар "Мао" Жаркевіч. Яго знаёмыя кажуць, што не вытрымала сэрца, піша "Наша ніва".
Жаркевіч у 1997-м заснаваў панк-гурт "Hate to State", пісаў для яго тэксты. Ён праіснаваў да 2000 года. Пасля гэтага Віктар эпізадачна граў у розных гуртах ды займаўся менш вядомымі праектамі. У апошнія гады працаваў на будоўлі.
У верасні 2022-га Віктара Жаркевіча жорстка затрымаў ГУБАЗіК, яго збілі, прыніжалі — прымусілі несці ў міліцыю вырваныя дзверы лядоўні, на якіх заўважылі "бчб-стыкеры". Пры гэтым на яго руках былі кайданкі. Каты ўсё здымалі на відэа. 30 сутак на Акрэсціна моцна падарвалі здароўе і маральны стан музыкі. З будоўлі Жаркевіча звольнілі, ён перабіваўся выпадковымі заробкамі ды часта скардзіўся сябрам на праблемы са здароўем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.