Сілавікі, абшукваючы кватэру ў Мінску, вырвалі дзверы лядоўні з БЧБ-стыкерамі
Сілавікі прымусілі затрыманага несці дзверы лядоўні ў аддзяленне / фота з сацсетак
Сілавікі, абшукваючы кватэру ў Мінску, вырвалі дзверцы лядоўні — на ёй былі бчб-стыкеры. Несці дзверы ў аддзяленне яны прымусілі затрыманага гаспадара кватэры. Пры гэтым на яго руках былі кайданкі. Фота і відэа гэтых падзей з'явіліся ў канале сілавікоў.
"Наша Ніва" піша, што затрыманы Віктар Жаркевіч, адзін з найстарэйшых беларускіх панкаў. Яму 49 гадоў. Некалі ён граў у гурце "Hate to State". Апошнім часам працаваў на простых працах, у тым ліку на будоўлі. У каналах, блізкіх да беларускіх сілавікоў, пішуць, што яго затрымалі за крытычныя допісы ў сацсетках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.