Стала вядома, хто з сілавікоў прымусіў затрыманага несці дзверы лядоўні

Стала вядома, хто з сілавікоў прымусіў затрыманага несці дзверы лядоўні

Арганізацыя былых сілавікоў ByPol высветліла імёны тых, хто затрымліваў у Мінску музыку Віктара Жаркевіча.

Як распавядала Еўрарадыё, сілавікам не спадабаліся дзверцы яго лядоўні, аблепленыя бел-чырвона-белымі стыкерамі. Яны вырвалі дзверы і прымусілі Жаркевіча несці іх у пастарунак у руках. Пры гэтым сам музыка быў у кайданках.

49-гадовы Віктар Жаркевіч — адзін з найстарэйшых беларускіх панкаў. Раней ён граў у гурце "Hate to State", апошнім часам працаваў на будоўлі.

Пазней стала вядома, што яго арыштавалі на 13 сутак.

У ByPol кажуць, што пры затрыманні Жаркевіча сілавікі выкарысталі фізічную сілу і спецыяльныя сродкі. Арганізацыя правяла праверку з выкарыстаннем сістэмы па распазнанні твараў і выявіла двух чалавек, датычных да затрымання музыкі. 

Сцвярджаецца, што гэта Арцём Паўлічэнка (сын колішняга камандзіра "эскадронаў смерці" Дзмітрыя Паўлічэнкі) і Кірыл Барысік (ён тройчы быў "пацярпелым" на судзе па крымінальных справах супраць пратэстоўцаў). Абодвум ім па 26 гадоў.

Стала вядома, хто з сілавікоў прымусіў затрыманага несці дзверы лядоўні
Міліцыянты, якія здзекваліся з затрыманага Жаркевіча / t.me/By_Pol

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі