Навукпоп па-беларуску: пра мову, навуку і вайну — размова з блогерам Smash

Размова з блогерам Smash

Размова з блогерам Smash / @rubanau_collage

Ці шмат вы ведаеце беларускіх блогераў, якія здымаюць свае відэа па-беларуску? Не? Ну, тады знаёмцеся — Smash. Гэты канал ужо доўгія гады вядомы як навукова-папулярны, мае сотні тысяч падпісчыкаў і мільёны праглядаў.

Хлопца завуць Вінцук Конан, яму 30 гадоў, ён нарадзіўся ў Мінску, адвучыўся на інжэнера-механіка, а потым дзеля свайго блога атрымаў адукацыю настаўніка біялогіі і геаграфіі.

Пасля пачатку вайны ва Украіне Вінцук пачаў здымаць відэа, дзе рэзка выказваецца супраць расійскай агрэсіі. А яшчэ ён перайшоў на беларускую мову. 

Пра свае думкі наконт канала, аўдыторыі і беларускай мовы Smash расказаў Еўрарадыё.

 

Як усё пачалося?

Першае відэа на ўласным канале Вінцук зняў у канцы 2012 года. Гэта быў ролік пра тэлегонію — псеўданавуковую канцэпцыю, паводле якой сексуальны кантакт жанчыны з кожным партнёрам мужчынскага полу істотна адбіваецца на спадчынных прыкметах яе дзяцей.

— Для мяне як чалавека, які са школы вельмі добра ведае біялогію, гэтая гіпотэза  проста лухта. Таму нейкае абурэнне і прага справядлівасці, пашырэння сапраўдных ведаў пра біялогію прымусілі мяне зрабіць тое відэа. Таму фактычна ўсё пачалося з майго абурэння. На жаль, людзі вераць у розную лухту, і я хацеў данесці, як яно насамрэч.

Каб палепшыць свае веды і пачаць здымаць яшчэ больш якасны кантэнт, Вінцук пайшоў вучыцца на настаўніка біялогіі. Ён кажа, што гэта быў свядомы выбар і ён зусім не шкадуе, што атрымаў такую адукацыю.

Навукпоп па-беларуску: пра мову, навуку і вайну — размова з блогерам Smash
Вінцук Конан / фота з прыватнага архіва героя
Навукпоп па-беларуску: пра мову, навуку і вайну — размова з блогерам Smash
Блогер Smash / фота з прыватнага архіва героя
Навукпоп па-беларуску: пра мову, навуку і вайну — размова з блогерам Smash
Вінцук Конан / фота з прыватнага архіва героя
Навукпоп па-беларуску: пра мову, навуку і вайну — размова з блогерам Smash
Часта ў сваіх роліках Smash касплэіць розных персанажаў з поп-культуры / фота з прыватнага архіва героя
Навукпоп па-беларуску: пра мову, навуку і вайну — размова з блогерам Smash
Чарговы касплэй Вінцука / фота з прыватнага архіва героя

Паводле блогера, пасля яго пераходу на беларускую прагляды на канале пачалі падаць — алгарытмы Ютуба проста не ведаюць беларускай мовы.

Але рэакцыя гледачоў на беларускую мову была добрая. Вінцук атрымлівае вельмі шмат пазітыўных каментароў ад беларусаў і ўкраінцаў. А з боку рускіх гледачоў, наадварот, былі спробы здзекавацца з беларускай.

— Некаторыя рускія пісалі, што Беларусі не існуе, што нас там прыдумаў Ленін. І гэта так дзіўна, калі беларусы і ўкраінцы шчыра захапляюцца, а рускія абураюцца праз кантэнт на беларускай мове. Але і сярод рускіх трапляюцца людзі, якім цікава паслухаць, і яны асэнсоўваюць мову як каштоўнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі