66 чалавек асудзілі ў Беларусі пасля вяртання з-за мяжы

Беларусь за калючым дротам

Беларусь за калючым дротам / Reuters

Як мінімум 66 чалавек асудзілі па палітычных крымінальных справах пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы. Пры гэтым праваабаронцам вядома не пра ўсё выпадкі затрыманняў і палітычнага пераследу. Таму лічба можа быць большая, піша "Вясна".

Са згаданых людзей за кратамі знаходзяцца як мінімум 36 чалавек. Найбольшы тэрмін (11 гадоў калоніі) прызначылі Яраславу Саковічу, які вярнуўся ў Беларусь у 2021 годзе з-за хворых бацькоў. Вядома, што некаторых з затрыманых накіроўваюць на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Так зрабілі ў выпадку Нэлі Алфёравай, асуджанай за "абразу прадстаўніка ўлады".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі