Полацкую мастачку Нэлі Алфёраву прызналі палітзняволенай

Колькасць палітвязняў працягвае расці

Колькасць палітвязняў працягвае расці / dpa

Беларускія праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў яшчэ шэсць чалавек. Гэта — Сяргей Харытановіч, Нэлі Алфёрава, Сяргей Лашчанка, Ігар Мезін, Уладзімір Нікіцін і Станіслаў Швайкоўскі. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Алфёраву судзілі ў чэрвені за "абразу прадстаўніка ўлады" і прысудзілі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Харытановіч быў затрыманы за данаты і 2000 "абразлівых каментароў" у чатах. Яго асудзілі за "абразу" Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі. Як і Мезіна, і Лашчанку (апошняга толькі за "абразу" Лукашэнкі — як і Швайкоўскага). Нікіцін асуджаны за заклікі да санкцый да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

У Беларусі на сённяшні дзень 1391 палітвязень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі