Фільм "Пад шэрым небам" Мары Тамковіч выйграў намінацыю на кінафэсце ў Гдыні

"Пад шэрым небам"

"Пад шэрым небам" / Скрыншот

Фільм "Пад шэрым небам" Мары Тамковіч выйграў у намінацыі “Найлепшы дэбют” на кінафэсце ў польскай Гдыні. Стужка распавядае гісторыю кахання беларускай журналісткі Кацярыны Андрэевай, асуджанай на 8 гадоў пазбаўлення волі, і яе мужа Ігара Ільяша.

Гран-пры на фэсце ў Гдыні заваявала “Зялёная мяжа” Агнешкі Холанд. Сюжэт стужкі пабудаваны вакол мігранцкага крызісу ў беларуска-польскім памежжы.

Тым часам серыял "Працэсы" Андрэя Кашперскага і Міхася Зуя перамог у намінацыі "Quick killer" на Міжнародным фестывалі серыялаў "Serial Killer" у чэскім Брно.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі