З'явілася версія, чаму затрымалі сына галоўнага трэнера ХК "Дынама-Мінск"

Дзмітрый і Мікіта Квартальнавы

Дзмітрый і Мікіта Квартальнавы / vk.com

З'явілася версія, чаму затрымалі сына галоўнага трэнера хакейнага мінскага "Дынама". Як піша расійскі журналіст Аляксей Шаўчэнка, Мікіта Квартальнаў нібыта кідаўся на гендырэктара клуба Арцёма Каркоцкага, а пасля "некарэктна" паводзіў сябе з міліцыяй. У выніку атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту, знаходзіцца на Акрэсціна. У панядзелак ён адбудзе ўжо 4 з іх.

Дзмітрый Квартальнаў — расійскі спецыяліст. У Беларусі ён працуе з 2023 года. Мікіта Квартальнаў — былы хакеіст. Кар'еру гульца скончыў у 24 гады. Сярод прычын была хвароба — два ампутаваныя пальцы на правай руцэ. Квартальнаў стаў хакейным агентам.

Як піша "Трыбуна", кіраўніцтва ХК "Дынама-Мінск" не хацела працаваць з агентам Квартальнавым — высветлілася, што ён, не маючы дазволу, часам звязваўся з хакеістамі ад імя клуба. "Дагрукацца" да яго дынамаўскія босы не змаглі, і яму забаранілі ўваходзіць у клубны офіс. Таксама папярэдзілі, што ў КХЛ могуць падаць скаргу з патрабаваннем пазбавіць ліцэнзіі. Ну а далей здарыўся згаданы вышэй інцыдэнт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі