Кантрабанду з Беларусі Літва плануе спыняць з дапамогай беспілотнікаў
Дрон, ілюстрацыйнае фота
Літва плануе выкарыстоўваць дроны для барацьбы з кантрабандай з боку Беларусі, перадае DW. У прыватнасці, гаворка ідзе пра паветраныя шары, з дапамогай якіх праз мяжу перапраўляюць цыгарэты.
Пры дапамозе беспілотнікаў, як кажа міністр абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас, вайскоўцы змогуць выяўляць паветраныя шары і спыняць іх палёт. На выходных прайшлі вучэнні з выкарыстаннем дронаў, якія паказалі іх эфектыўнасць.
Як паведамляла Еўрарадыё, у верасні літоўскія ўлады налічылі каля 250 выпадкаў кантрабанды цыгарэтаў з боку Беларусі з выкарыстаннем паветраных шароў. Былі выпадкі, калі яны апускаліся на тэрыторыі Віленскага аэрапорта ці вайсковай часці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.