Мінінфарм заблакаваў у Беларусі расійскі анлайн-кінатэатр Okko
Перад тэлевізарам
"Белтэлекам" паведамляе, што па рашэнні Міністэрства інфармацыі часова прыпыняе доступ да расійскага анлайн-кінатэатра Okko на тэрыторыі Беларусі. Пра прычыну такога рашэння нічога не паведамляецца. У кампаніі таксама паведамілі, што пакуль будзе дзейнічаць забарона, плату за паслугу з абанентаў браць не будуць.
Дададзім, што Okko займае чацвёртае месца сярод расійскіх кінатэатраў па колькасці падпісчыкаў. Стрымінгавы сэрвіс быў створаны ў 2009 годзе. Белтэлекам рэкламаваў Okko як кінатэатр, дзе сабраныя каля 90 000 фільмаў і серыялаў, а для прагляду не патрэбны інтэрнэт. Адзначым таксама, што пасля пачатку вайны Расіі з Украінай шэраг замежных вытворцаў кінапрадукцыі забаранілі Okko паказваць іх фільмы. Гаворка ідзе пра стужкі вытворчасці Disney, сусвету Marvel, ABC Studios і некаторыя праекты Fox.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.