2025 год у Беларусі могуць аб'явіць годам беларускай мовы — Круты

Мерапрыемства, прысвечанае беларускай мове ў школе Століна

Мерапрыемства, прысвечанае беларускай мове ў школе Століна / str.roo-stolin.gov.by

У Беларусі назіраецца вялікі запыт на навучанне на беларускай мове, заявіў у эфіры СТБ кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты. Міністэрства адукацыі, паводле яго слоў, цяпер шукае спосабы, як "больш яскрава паказаць тыя навучальныя ўстановы, якія праводзяць навучанне толькі на беларускай мове". У прыватнасці ідзе размова аб тым, каб 2025 год аб'явіць "Годам беларускай мовы". Але канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае.

Круты таксама распавёў, што ў пачатковай школе вучыўся на беларускай, а калі яго сям'я пераехала ў райцэнтр, яму спатрэбілася каля паўгода, каб прывыкнуць да выкладання прадметаў на рускай мове.

Адзначым, што за час кіравання Аляксандра Лукашэнкі колькасць школьнікаў, якія атрымліваюць адукацыю на беларускай мове, скарацілася ў разы. Калі ў 1994 годзе каля 40% навучэнцаў навучаліся на беларускай мове, то зараз — менш за 9%. Размова на беларускай мове ўспрымаецца ўладамі як падазроная. Пасля падаўлення пратэстаў у 2020 годзе русіфікацыя паскорылася, да яе падключылася Расія, якая дапамагла Лукашэнку ўтрымацца ва ўладзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі