Жывая нацыя: ці выжывуць беларусы ва ўмовах вайны і русіфікацыі — эфір

Павел Усаў / Еўрарадыё

Павел Усаў / Еўрарадыё

Чарговую, ужо 510-ю, гадавіну перамогі войска Вялікага княства Літоўскага над акупацыйным войскам даўніх ворагаў нашых народаў — маскавітамі (маскалямі) адсвяткавалі беларусы 8 верасня. Але тое, што беларусы лічаць гэтую вайсковую перамогу значнай падзеяй у нашай гісторыі, чамусьці падсмаліла… пачуцці расійскіх лібералаў. А вось пачуцці лукашэнкаўскіх прапагандыстаў падсмаліла стрыманая рэакцыя Захада на вызваленне “гуманным Лукашэнкам” яшчэ 30 палітвязняў.

Чаму гадавіна бітвы пад Воршай так важная для беларускай нацыі і што дзіўнага ў рэакцыі расійскіх лібералаў? Як прапаганда падае вызваленне палітвязняў і ці здолее рэжым прадаць тэзіс мірнага неба падчас “выбараў-2025”? Ці вырасла апошнім часам пагроза ўцягвання Беларусі ў вайну? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі