Святлана Ціханоўская сустрэлася з Іланам Маскам

Святлана Ціханоўская і Ілан Маск

Святлана Ціханоўская і Ілан Маск / кадр з відэа ў Інстаграм-акаўнце Ціханоўскай

Падчас працоўнага візіту у ЗША Святлана Ціханоўская сустрэлася з Іланам Маскам.

"Учора пазнаёмілася з Іланам Маскам. Прапанавала нарэшце дадаць у твітар беларускую мову", — напісала ў сваім акаўнце ў Інстаграме лідарка беларускіх дэмсілаў.

Ілан Маск — вядомы прадпрымальнік, інжынер і інвестар. Ён быў сузаснавальнікам сістэмы інтэрнэт-плацяжоў PayPal. Таксама ён гендырэктар і галоўны архітэктар кампаніі Tesla, якая спецыялізуецца на вытворчасці электрамабіляў і аднаўляльных крыніц энергіі. Адзін з найбольш вядомых праектаў Маска — кампанія SpaceX. Яе мэта — каланізацыя Марса і развіццё касмічнай індустрыі. Таксама ён купіў сацсетку Х (былы Твітар).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі