Чаму праваслаўная царква апраўдвае расійскі фашызм і пры чым тут БПЦ — эфір

Наталля Васілевіч

Наталля Васілевіч

Вядомы сваёй прапагандай “рускага свету” і дапамогай расійскім акупацыйным войскам, беларускі Свята-Елісавецінскі манастыр цягам года арганізоўваў продаж сваёй прадукцыі як мінімум у шасці краінах… Захаду — Польшчы, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі і Канадзе. А ў гэты час галоўны стаўленік Маскоўскага патрыярхату ў Беларусі мітрапаліт Веніямін у Смаленску паўдзельнічаў у “Форуме па абароне традыцыйных каштоўнасцяў”. Там, дзе расказвалі пра тое, як змагаецца “рускі свет супраць украінскага (і не толькі) нацызму”…

Як магчыма, што ў краінах, якія падтрымліваюць Украіну, свабодна зарабляюць грошы прыхільнікі вайны супраць Украіны? Ці толькі расійская армія і прапаганда ўяўляюць пагрозу для Беларусі і яе незалежнасці і пры чым тут БПЦ? Ці рэальна зрабіць Ватыкан пасярэднікам у перамовах з лукашэнкаўскім рэжымам дзеля вызвалення палітвязняў? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў, сяброўкай Кіраўнічай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталляй Васілевіч у 12:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі