У Італіі знайшлі страчаную карціну Пабла Пікаса
Кошт карціны ацэньваецца ў 6 мільёнаў еўра
У Італіі знайшлі страчаную карціну знакамітага мастака Пабла Пікаса (1881 — 1973). Яна 60 гадоў правісела ў доме гандляра патрыманымі рэчамі, які не падазраваў, хто яе аўтар. Больш таго, яго жонка рэгулярна патрабавала выкінуць твор, бо лічыла яго жахлівым, піша The Guardian.
Луіджы Ла Роса натрапіў на дзіўную карціну ў 1962 годзе на Капры. З таго часу яна вісела ў таннай раме на сцяне гасцінай. Яе ўладальнік заўважыў нейкі надпіс у левым верхнім куце, але не ведаў, што ён азначае. А гэта быў аўтограф Пабла Пікаса — экперты пацвердзілі, што твор сапраўды належыць яго пэндзлю. Разблытаў справу сын Ла Роса пасля смерці бацькі.
На скажоным партрэце выяўленая Дора Маар, французская фатограф і мастачка, якая была каханкай і музай Пікаса. Кошт карціны ацэньваецца ў 6 мільёнаў еўра. Цяпер яна захоўваецца ў Мілане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.