Карціну, якой 300 гадоў, незаконна везлі ў Беларусь

Мытнікі "тармазнулі" карціны, якія везлі ў Беларусь са Швейцарыі / Мытны камітэт
Тры карціны, прызнаныя культурнымі каштоўнасцямі, нелегальна ўвозілі ў Беларусь, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.
Творы мастацтва прыбылі са Швейцарыі, у Беларусь іх увозілі праз беларуска-латвійскую мяжу. Аўтамабіль, у якім прыбылі карціны сярод зборнага грузу даглядалі мінскія мытнікі. Карціны не былі пазначаныя ў суправаджальных дакументах.
Эксперт мытнай лабараторыі прызнаў усе карціны культурнымі каштоўнасцямі. Экспертыза выявіла, што карціна з выявай Божай Маці належыць пэндзлю італьянскага мастака Анарыа Марынары і датуецца другой паловай XVII — пачаткам XVIII стагоддзя. Сярэдні кошт твора на сусветным рынку складае больш за 5 тысяч долараў ЗША.
Агульны кошт карцін ацанілі на суму больш за 7 тысяч долараў ЗША.
На перавозчыка склалі адміністрацыйны пратакол. Карціны вярнулі атрымальніку пасля выплаты належных мытных плацяжоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.