Беларускія мытнікі знайшлі ў пасылцы самурайскі меч

Было пацверджана яго падабенства з самурайскімі мячамі (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
Беларускія мытнікі знайшлі ў пасылцы самурайскі меч. Здарылася гэта ў зоне мытнага кантролю "Нацыянальны аэрапорт Мінск" пры праверцы паштовых адпраўленняў. Адкуль і куды паслалі пасылку, не ўдакладняецца.
Эксперт прыйшоў да высновы, што меч "выраблены завадскім спосабам і з'яўляецца клінковай халоднай зброяй". Было пацверджана яго падабенства з самурайскімі мячамі (катанамі).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.