Брэстаўчанін у адзіночку праехаў 500 км праз Альпы на ровары

Брэстаўчанін у адзіночку праехаў 500 км праз Альпы на ровары

Брэстаўчанін Аляксандр Знахарчук здзейсніў экстрэмальную вандроўку на ровары: ён праехаў 500 кіламетраў праз Альпы ў 20-градусны мароз. Маршрут пралягаў праз пяць краінаў — Італію, Швейцарыю, Ліхтэнштэйн, Аўстрыю і Нямеччыну.

Ён ехаў у адзіночку, на адпачынак ставіў палатку. Часам да бліжэйшага населенага пункта было паўдні язды. Аляксандр — не прафесійны спартсмен. У дарогу ён узяў багаж вагой у 50 кілаграмаў, што ўскладняла перасоўванні, калі трэба было ўздымацца ўгару. Затое ён меў самае неабходнае, нават сродкі для прыгатавання ежы.

Маршрут пралягаў у асноўным па асфальтаваных трасах. Беларускі раварыст перасек Альпы за дзевяць дзён.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі