Брыгада ўкраінскіх дэсантнікаў пакінула Крым
Дэсантнікі 25-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады адправіліся да пастаяннага месца дыслакацыі ў пасёлак Гвардзейскі Днепрапятроўскай вобласці.
Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на прэс-службу міністэрства абароны Украіны. У лютым дэсантнікі прыбылі на вайсковыя вучэнні ў сяло Перавальнае ў Крыме.
"Падчас падзей на тэрыторыі Крыма дэсантнікі прынялі актыўны ўдзел у абароне ваеннага гарадка, прадэманстраваўшы прыклад мужнасці, вытрымкі і патрыятызму", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
У суботу, 22 сакавіка, расійскія войскі пры падтрымцы бронетэхнікі ўзялі штурмам авіябазу ў Бельбеку ў Крыме пасля таго, як украінскія салдаты адмовіліся пакінуць тэрыторыю базы.
Фота — vpk.name