Украніцы ўдарылі па мосце паміж акупаванымі Крымам і Херсонскай вобласцю

Чангарскі мост 7-га чэрвеня 2026 года

Чангарскі мост 7-га чэрвеня 2026 года / Telegram

Украніцы ўдарылі па Чангарскім мосце паміж акупаванымі Расіяй Крымам і Херсонскай вобласцю. Рух па ім перакрыты, а прапанаваны шматкіламетровы аб'езд дае ўкраінскім дронам больш магчымасцяў перарываць лагістычныя ланцужкі расіян.

Паўвостраў і так перажывае востры паліўны крызіс. Бензін адпускаюць па талонах, наяўныя грошы не прымаюць. Раней прызначаныя Расіяй улады Крыма ўвялі продаж паліва па QR-кодах, але яны скончыліся праз дзве гадзіны.

Адзіныя, акрамя спецыяльных службаў, каму дазваляецца заправіць столькі паліва, колькі трэба, — турысты, якія  хочуць выехаць з Крыма.

Украніцы ўдарылі па мосце паміж акупаванымі Крымам і Херсонскай вобласцю

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.