Брытанская разведка: Расія ўмацоўваецца на акупаваных тэрыторыях Украіны
Расія ўмацоўвае абарончыя пазіцыі на акупаваных тэрыторыях Украіны. Пра гэта гаворыцца ў свежым дакладзе брытанскай разведкі пра расійска-ўкраінскую вайну.
Брытанцы робяць выснову, што ў Крамлі сур'ёзна ставяцца да контрнаступлення, які плануе Кіеў, і да намеру Зяленскага вярнуць паўднёвы ўсход краіны пад свой кантроль.
У MI6 удакладняюць, што абарона на акупаваных тэрыторыях уключае ў сябе перамяшчэнне жывой сілы, тэхнікі і сродкаў абароны паміж Марыупалем і Запарожжам, а таксама ў Херсоне. На поўдні Украіны апошнімі днямі рэгулярна фіксуецца перамяшчэнне калон вайсковай тэхнікі, часам у іх налічваецца больш за сто транспартных сродкаў.
У той жа час, узмацняюць меры бяспекі расійскія войскі, якія базуюцца ў Мелітопалі і іншых захопленых населеных пунктах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.