Будзеце мець справу не з міліцыяй а з арміяй: міністр абароны звярнуўся да нацыі

Віктар Хрэнін / БЕЛТА
Віктар Хрэнін / БЕЛТА

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў (а ТГ-канал Мінабароны прадубляваў гэта капслоком!), што з 23 жніўня войска бярэ пад ахову і абарону мемарыялы і помнікі ў гонар загінуўлых у гады Другой сусветнай вайны. Спіч накіраваны мірным дэманстрантам, якія летам 2020 года выказваюць сваю нязгоду з вынікамі выбараў і гвалтам сілавікоў у дачыненні да беларусаў, пад бел-чырвона-белым сцягам. Больш за тое, ўдзельнікаў мірных пратэстаў папярэджваюць, што яны будуць "мець справу з войскам":

"МЫ НЕ МОЖАМ СПАКОЙНА ГЛЯДЗЕЦЬ, ЯК ПАД СЦЯГАМІ, ПАД ЯКІМІ ФАШЫСТЫ ЛАДЗІЛІ МАСАВЫЯ ЗАБОЙСТВА БЕЛАРУСАЎ, РУСКІХ, ГАБРЭЯЎ, ПРАДСТАЎНІКОЎ ІНШЫХ НАЦЫЯНАЛЬНАСЦЯЎ - СЁННЯ ЛАДЗЯЦЦА АКЦЫІ Ў ГЭТЫХ СВЯТЫХ МЕСЦАХ. МЫ ГЭТАГА ДАПУСЦІЦЬ НЕ МОЖАМ! ТАМУ АД СЁННЯ БЯРЭМ ІХ ПАД НАШУ АХОВУ І АБАРОНУ. КАТЭГАРЫЧНА ПАПЯРЭДЖВАЕМ: У ВЫПАДКУ ПАРУШЭННя ПАРАДКУ ІСПАКОЮ Ў ГЭТЫХ МЕСЦАХ - ВЫ БУДЗЕЦЕ МЕЦЬ СПРАВУ УЖО НЕ З МІЛІЦЫЯЙ, А З ВОЙСКАМ".

Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Наталля Гаўрусік сказала Еўрарадыё, што "ніякіх дадатковых тлумачэнняў да выступлення міністра пакуль што не будзе".

Чытачы і слухачы Еўрарадыё паведамляюць, што на тэлеканале АНТ за апошнюю гадзіну як мінімум 4 разы паказалі выступ міністра Хрэніна. Пагроза з яго вуснаў ваяваць з грамадзянамі краіны выглядае як мінімум дзіўна.

У той жа час падыходы да Стэлы, куды цяпер прыйшлі мірныя дэманстранты, агарадзілі калючым дротам. Там знаходзіцца вельмі шмат вайскоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі