Буйныя нафтавыя кампаніі з Расіі спынілі пастаўкі нафты на "Нафтан"
Ад пачатку траўня буйныя нафтавыя кампаніі з Расіі спынілі пастаўкі нафты на наваполацкі "Нафтан", піша interfax.by.
За 16 дзён траўня з Расіі на "Нафтан" было пастаўлена 54,8 тысячы тон "іншымі нетракарыстальнікамі", гаворыцца ў дакументах. Гэта азначае, што пастаўшчыкі не ўваходзяць у лік асноўных нафтавых кампаній. У параўнанні з красавіком сярэднесутачныя пастаўкі на "Нафтан" зменшыліся на 20,7 тысячы тон.
Між тым на Мазырскі НПЗ буйныя расійскія нафтавыя кампаніі пастаўкі сыравіны працягваюць. У траўні яна паставілі туды 300 тысяч тон нафты (на 1,2 тысяч тон у суткі менш, чым у красавіку). Асноўныя пастаўшчыкі — "ЛУКОЙЛ", "Газпрам нафта" і "Раснафта". Прычым дзве апошнія кампаніі нават павялічылі пастаўкі ў параўнанні з красавіком.
Хутчэй за ўсё, гэта звязана з амерыканскімі санкцыямі супраць канцэрна "Белнафтахім", у які ўваходзіць "Нафтан".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.