Як візіт Трампа ў Кітай змяняе свет і чаго чакаць ад візіту Коўла ў Мінск — эфір

Таццяна Кулакевіч

Таццяна Кулакевіч / Еўрарадыё

Апошнія два дні галоўная навіна ў сусветных СМІ — візіт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Кітай і яго перамовы з Сі Цзіньпінем. Маўляў, ад таго, аб чым па выніку дамовяцца гэтыя дзве супердзяржавы, будзе залежаць тое, у якім свеце мы будзем жыць далей. А выглядае на тое, што жыць мы будзем у двухпалярным свеце, дзе няшмат месца не толькі для такіх гульцоў, як, прыкладам, Еўрасаюз, але і для Расіі. А тым больш — для Беларусі. Што праўда, беларусаў больш цікавіць, калі будзе наступны візіт у Мінск спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла і чым ён скончыцца…
 
Ці можна ўжо рабіць папярэднія высновы пра вынікі візіту Трампа ў Кітай і ў чым важнасць яго сустрэчы з Сі? Як гэты візіт і дамоўленасці, падчас яго дасягнутыя, адаб’юцца на геапалітычнай сітуацыі ў свеце і якім чынам гэта закране Беларусь? Як развіваюцца амерыкана-беларускія адносіны і ці варта чакаць “біг дзіл” па выніку бліжэйшага візітул Коўла да Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук, прафесарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Фларыды Таццяна Кулакевіч у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.