Бязвіз для замежнікаў пашырылі на аэрапорты абласных цэнтраў
У Беларусі пашырылі правілы бязвізу для замежнікаў. Цяпер ім можна прылятаць у нашу краіну не толькі праз Еацыянальны аэрапорт "Мінск", але і праз аэрапорты Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна і Магілёва. Адпаведны ўказ №345 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 14 верасня, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Фармальна ўсе аэрапорты абласных цэнтраў з'яўляюцца міжнароднымі. Цяпер без візы на 30 сутак можна ўехаць у Беларусь і праз іх.
Праўда, міжнародных рэйсаў там пакуль амаль няма, бо супраць беларускіх уладаў уведзеныя "паветраныя санкцыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.