Былы гулец “Мілана” стаў мэрам Тбілісі
Знакаміты футбаліст, былы гулец “Міліна” Каха Каладзэ вырашыў стаць мэрам Тбілісі. Раней ён ужо займаў адказныя пасады ў грузінскім урадзе і ўпэўнены, што значная частка жыхароў горада яго падтрымае.
Каладзэ гуляў за кіеўскае “Дынама”, затым у складзе “Мілана” стаў чэмпіёнам Італіі і Еўропы, а скончыў футбольную кар’еру ў Генуі. У Грузіі спартсмен далучыўся да руху “Грузінская мара”, заснаванага мільярдэрам і былым прэм’ерам Бідзінай Іванішвілі.
Бліжэйшым сапернікам Каладзэ ў барацьбе за пасаду мэра Тбілісі быў Зааль Удумашвілі, кандыдат апазіцыйнай партыі “Адзіны нацыянальны рух”, перадаюць замежныя СМІ.