Цэны на нафту зноў пачалі расці

Цэны на нафту зноў пачалі расці

У панядзелак, 9 лістапада, цэны на нафту зноў пачалі расці пасля падзення па выніках трох папярэдніх сесіяў.

На лонданскай біржы ICE снежаньскія ф’ючэрсы на нафту Brent падаражалі на 0,43 долара — да 47,85 долараў за барэль.

Кошты на ф’ючэрсы маркі WTI на таргах Нью-ёркскай таварнай біржы раніцай у панядзелак павялічыліся на 0,38 долара — да 44,67 долара за барэль.

Па выніках мінулага тыдня Brent страціла ў цане 4,3%, WTI патаннела на 7,5%.

Цэны на нафту растуць на фоне заявы міністра нафты Саудаўскай Аравіі Алі ібн Ібрагіма ан-Нуаймі, аб тым, што нізкі кошт паліва ў хуткім часе падштурхне попыт.

Аднак прадстаўнік Кувейта ў АПЕК Махамед аль-Шат лічыць, што лішак нафты на сусветным рынку будзе захоўвацца на працягу бліжэйшых пяці гадоў, паколькі вытворцы з краін Блізкага Ўсходу нарошчваюць здабычу, паведамляе расійская служба ВВС.

Фота: investmentu.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі