Цэны растуць, нягледзячы на забароны: МАРГ узмоцніць кантроль

Пры новым міністры антыманапольнага рэгулявання і гандлю растуць цэны і штрафы / Reuters
Пры новым міністры антыманапольнага рэгулявання і гандлю растуць цэны і штрафы / Reuters

З пачатку года Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выявіла 263 выпадкі парушэння патрабаванняў цэнаўтварэння. Цэны былі вышэй, чым прадпісваў МАРГ. Ведамства збіраецца ўзмацніць кантроль. Штрафаў ужо прызначана на 1 млн 94 тысячы рублёў.

За ўвесь 2021 сума штрафных санкцый за аналагічныя парушэнні склала 1,2 млн рублёў. Пры гэтым каля 30% адміністрацыйных спраў яшчэ знаходзіцца на разглядзе судовых органаў, то бок сума штрафных санкцый павялічыцца, — піша МАРГ.

Патрабаванні да цэнаўтварэння парушаюцца на самыя розныя тавары: дзіцячае харчаванне, плодаагароднінная прадукцыя, мяса, крупы і макаронныя вырабы, лекавыя сродкі і іншыя.

Напрыклад, адной гандлёвай сеткай пры фарміраванні рознічных цэн было дапушчана перавышэнне гранічных максімальных гандлёвых надбавак на кансервы для дзіцячага харчавання ў 4 разы, на плодаагароднінную прадукцыю — у 2 разы.

Падобна на тое, што стрымліваць рост коштаў у МАРГа не атрымліваецца. Пра прычыны падобных парушэнняў ведамства не паведамляе.

Па выніках лютага афіцыйная гадавая інфляцыя склала 9,99%. Мэтавы паказчык ўрада па інфляцыі — 6%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі