Чаму беларусам больш цікавыя выбары ў Венгрыі, чым у КР — эфір

Аліна Харысава

Аліна Харысава / Еўрарадыё

У Еўропе задаволены вынікамі выбараў у Венгрыі і абраннем Петэра Мадзьяра. Палітолагі разважаюць пра тое, што адначасова з Орбанам прайграў Пуцін, а таксама зачыніліся пэўныя “вокны” для Лукашэнкі. І пра тое, што аднадумцы Орбана, прэм’еры Славакіі і Чэхіі, не будуць так самааддана абараняць інтарэсы Крамля. Што ж да Трампа, які таксама ставіў на перамогу Орбана, то ён спадзяецца адыграцца на выбарах у Германіі, Францыі ці, прыкладам, Вялікабрытаніі, дзе перамогу могуць атрымаць правыя сілы. А ў гэты час у беларускіх дэмсіл свае палітычныя баталіі — выбары ў Каардынацыйную раду.  

Ці апраўданая эйфарыя еўрапейцаў з нагоды перамогі апазіцыі ў Венгрыі, і як гэтая перамога паўплывае на адносіны паміж ЗША і Еўропай? Ці здольная лукашэнкаўская прапаганда лавіраваць паміж пазіцыямі Масквы і Мінска адносна новай венгерскай улады? Чаму ў шараговых беларусаў так і не з’явілася разумення таго, чым для іх карысная Каардынацыйная рада, і ці зменяць гэтую сітуацыю сёлетнія выбары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава ў 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.