Чаму гэты чалавек з’яўляецца ахвярай ледзь не ў кожнай катастрофе
У спісах загінуўшых, якія складаюць СМІ пасля кожнай катастрофы ці тэракта можна заўважыць адную і тую ж асобу. З пачатку 2016 года ён “загінуў” падчас тэракта ў аэрапорце Стамбула, пры крушэнні самалёта EgyptAir і быў забіты ў гей-клубе ў Арланда, дзе ісламіст застрэліў 49 чалавек. Акрамя гэтага, калі ў Мексіцы 19 чэрвеня забілі некалькі дэманстрантаў, менавіта яго назвалі прадстаўніком улады, якія аддалі загад адкрыць агонь.
@10uru01 #Help my brother Alfonso was on #Atatürk Airport and we dont know anything about him, help please #Turkey pic.twitter.com/Q6eeRv4nj8
— Batiato. (@marty_batiato) June 28, 2016
Супрацоўнікі французскага тэлеканала France 24 знайшлі “вечную ахвяру” і высветлілі, чаму яго фотаздымак увесь час трапляе ў навіны.
Журналісты тэлеканала звярнуліся да карыстальнікаў, якія апублікавалі здымкі гэтага чалавека. Усе яны распавялі падобную гісторыю: асоба з фатаграфіі — даўжнік, які не вяртае грошы. Адзінай мэтай гэтых крокаў было разбурэнне рэпутацыі гэтага чалавека. “Мы хочам, каб увесь свет ведаў яго ў твар”, — распавядае адзін з тых, хто апублікаваў яго выяву.
Супрацоўнікі France 24 знайшлі і саму “ахвяру”. Ён распавёў, што і сапраўды вінны некалькім людзям, і выказаў меркаванне, што такім чынам яму помсцяць. Паводле яго словаў, ён звяртаўся ў СМІ з просьбай выдаліць здымак, але не атрымаў адказу.
Пасля публікацыі France 24 газеце The New York Times давялося выдаліць фатаграфію мужчыны з роліка, у якім ён згадваўся як ахвяра тэракту ў гей-клубе ў Арланда.