Чарговыя затрыманні ў Гомелі і Мінску

Затрыманыя на Гомельшчыне / t.me/viasnaHomel/
Затрыманыя на Гомельшчыне / t.me/viasnaHomel/

У Гомельскай вобласці сілавікі схапілі не менш за шэсць чалавек. Некаторых затрымалі наўпрост на працоўным месцы, паведамляюць праваабаронцы. На відэа затрыманыя кажуць, што былі падпісаныя на "экстрэмісцкія" тг-каналы. Адзін з мужчын прызнаўся, што пісаў каментары з заклікам далучацца да пратэстаў, іншы гаворыць пра ахвяраванні ў BYSOL.

Як піша "Наша ніва", адным з затрыманых у Гомельскай вобласці аказаўся 33-гадовы Павел Данкаў — стваральнік рэйв-праекта "МЕЧТА", які выступае пад псеўданімам Morgotika.

Як паведамляе @viasna96, з'явілася інфармацыя пра затрыманні, якія 2 траўня адбыліся на Мінскім мясакамбінаце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі