"Час не на баку Пуціна" — віцэ-прэзідэнтка ЗША
Камала Харыс / AP
"Час не на баку Пуціна", пра гэта заявіла віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Харыс падчас свайго ўдзелу ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
"Калі Пуцін думае, што зможа ўзяць верх, чакаючы змены ў сітуацыі, ён моцна памыляецца", — сказала яна і дадала, што ЗША будуць дапамагаць Украіне столькі, колькі спатрэбіцца.
У канферэнцыі ўдзельнічае таксама Святлана Ціханоўская, якая правяла шэраг сустрэч, у тым ліку з канцлерам Германіі і кіраўніцай Еўракамісіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.