Часопіс “Вожык” і газета “Наш край” атрымалі папярэджанні Мінінфармацыі

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне дзяржаўным выданням “Вожык” і “Наш край”. Прычына ў тым, што ў іх скарацілі назву дзяржаўнага органа, які зарэгістраваў выданне — “Міністэрства інфармацыі РБ” замест поўнай назвы “Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь”. Пра гэта чыноўнікі Мінінфармацыі адказалі на запыт прэс-сакратара Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага. Як выявілася, Мінінфармацыі вынесла папярэджанне часопісу "Вожык", заснавальнікам якога з'яўляецца.

Еўрарадыё праверыла дзяржаўныя выданні на скарачэнні, пасля таго як Мінінфармацыі вынесла папярэджанні газетам “Ганцавіцкі час” і “Intex-Press” за скарачэнне “РБ”.

З такім жа скарачэннем выходзілі дзяржаўныя выданні “Вожык”, “Качели” і “Рэспубліка”. Апошняй папярэджанне так і не далі, бо яны “своечасова выправіліся”.

Агулам за скарачэнне “РБ” вынеслі папярэджанне ўжо шасці выданням. Сярод іх “Борисовские новости” і “Рекламный Боржоми”.

Ці атрымае “Рэспубліка” папярэджанне ад Мінінфармацыі?

Мінінфармацыі вынесла чарговыя папярэджанні рэгіянальным выданням

Мінінфарм: Газета “Рэспубліка” не атрымала папярэджанне, бо хутка выправілі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі