Частка ваяроў пакінула полк Каліноўскага — "Белсат"
Беларускі ваяр / Полк Каліноўскага
Частка байцоў пакінула полк імя Кастуся Каліноўскага, пра гэта са спасылкай на крыніцу паведамляе "Белсат". Пры гэтым байцы працягнуць службу ў іншых фармаваннях Узброеных Сіл Украіны.
Крыніца сцвярджае, што батальён "Ліцвін" пакінула ледзь не палова воінаў. У палку тэлеканалу пацвердзілі, што частка байцоў сапраўды сышла, аднак "пра палову няма размовы".
"Звычайная сітуацыя на вайне. Прычыны розныя, але ж расстаемся мы ў сяброўскіх стасунках" — сказалі прадстаўнікі палка тэлеканалу.
Полк імя Каліноўскага складаецца з батальёнаў "Волат" і "Ліцвін". Таксама як асобнае фармаванне ў складзе УСУ ваюе беларускі батальён "Тэрор", ёсць аб'яднанне пад назвай полк "Пагоня".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.