Чавес прапанаваў Кадафі пасярэдніцкую дапамогу

Мэта місіі — мірнае вырашэнне канфлікту ў краіне і недапушчэнне замежнага ваеннага ўмяшання. Па дадзеных Al-Jazeera, у часе тэлефонных перамоваў Маумар Кадафі і генеральны сакратар Лігі арабскіх дзяржаваў Амр Муса ўжо пагадзіліся з гэтай ініцыятывай.

Аднак, як стала вядома ўвечары 3 сакавіка, Францыя адказала на прапанову Чавеса адмовай. Кіраўнік МЗС Францыі Ален Жупэ заявіў: "Мы не можам вітаць якое-небудзь пасярэдніцтва, якое можа дазволіць палкоўніку Кадафі застацца ва ўладзе".

У адказ на такія заявы Кадафі пагражае зладзіць бойню. Паводле яго словаў, калі Захад ўмяшаецца ў падзеі ў Лівіі, "то атрымае мора крыві, як у Іраку і Афганістане... Гэта будзе для іх новы В'етнам", перадае ІА REGNUM.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі