COVID-19 у Беларусі: +1924 новыя выпадкі і 9 смерцяў за суткі
Падчас пандэміі / sb.by
За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1924 новыя выпадкі COVID-19, ад інфекцыі памерлі яшчэ 9 чалавек, паведамляе Мінздароўя. Выпісаныя 2532 пацыента.
Усяго з пачатку пандэміі каранавіруса ў краіне зарэгістраваныя 225461 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Памерлі 1582 чалавекі.
За суткі, паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, выканана 21 050 тэстаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.