Cпікер польскага Сэйму паабяцаў падтрымку незалежным СМІ Беларусі
Cпікер польскага Сэйму Браніслаў Камароўскі паабяцаў, што будзе імкнуцца аказваць падтрымку незалежным СМІ Беларусі, асабліва тэлеканалу "Белсат". Пра гэта ён заявіў журналістам у Варшаве пасля сустрэчы з кіраўніцай не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі Анжалікай Борыс, што адбылася 26 лютага.
Як паведамляе БелаПАН, Камароўскі распавёў, што Сэйм можа зрабіць для польскай нацыянальнай меншасці. Так, парламент можа "выказаць сваю салідарнасць і хутка рэагаваць на рэпрэсіі з боку беларускіх уладаў, прыняць рэзалюцыю, якая пералічыць санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінску". Як растлумачыў спікер Сэйму, санкцыі "не абавязкова прывядуць да спынення супрацоўніцтва з Беларуссю, але, напрыклад, могуць блакаваць атрыманне Мінскам крэдытаў".
Таксама ён паабяцаў фінансавую падтрымку, найперш арыентаваную на незалежныя СМІ. "Сэйм можа тут дапамагчы, таму што фінансавыя рашэнні цесна звязаныя з бюджэтам, які ён прымае. У гэтым кірунку мы будзем дзейнічаць сумесна і ў супрацоўніцтве з мусімі палітычнымі сіламі", — заявіў Камароўскі.
У сваю чаргу, Борыс пракаментавала заявы Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы з кіраўніко МЗС Польшчы Радаславам Сікорскім 25 лютага ў Кіеве. Па яе словах, гэта "першы крок на шляху да паляпшэння адносін паміж уладамі і Саюзам палякаў".Нагадаем, што кіраўнік Беларусі абяцаў стварыць групу экспертаў, каб вырашыць канфлікт вакол Саюзу палякаў.