ЦВК прыняў пастанову аб індывідуальных фінансавых фондах кандыдатаў

Цэнтрвыбаркам прыняў пастанову аб фармаванні кандыдатамі ў прэзідэнты індывідуальных фінансавых фондаў, паведамляе БелаПАН. У адпаведнасці з дакументам фінансавы фонд кандыдата ў прэзідэнты можа фармавацца з трох крыніцаў: уласных сродкаў кандыдата (гэта да 50 базавых велічыняў), добраахвотных ахвяраванняў грамадзянаў (не болей за 10 базавых велічыняў) і добраахвотных ахвяраванняў юрыдычных асобаў (не болей за 30 базавых велічыняў). Такім чынам аб’ём індывідуальнага фінансавага фонду не павінен перавышаць трох тысяч базавых велічыняў (105 мільёнаў рублёў). Сродкі з гэтага фонду можна выкарыстоўваць на аплату эфірнага часу і друкаванай плошчы ў СМІ, арэнду памяшканняў, абсталявання, транспартных выдаткаў, агітацыйных друкаваных матэрыялаў.

Кандыдату ў прэзідэнты давядзецца трымаць справаздачу пра выдаткаванне сродкаў з гэтага фонду. Непатрачаныя грошы павінны вярнуцца да ахвяравальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі