Да Змітра Дашкевіча не пускаюць лекара
Адміністрацыя Жодзінскай турмы №8 адмаўляе лідэру “Маладога фронту” Змітру Дашкевічу ў атрыманні медычнай дапамогі.
Зміцер паведаміў пра гэта сваёй хроснай у лісце з турмы. Яму адмаўляюць у дапамозе нібыта таму, што няма падставы звяртацца да лекараў.
Між тым, Дашкевіч мае хранічнае захворваньне спіны — міжрэбравую неўралгію. Акрамя таго, у лістах да сваіх паплечнікаў юнак пісаў, што некалькі тыдняў хварэе на грып. Ён паведаміў, што вельмі моцна кашляў. Яго вадзілі на здымак, каб праверыць на сухоты, але ж здымак быў нармальны, паведамляе сайт bchd.info