Палітвязня Змітра Дашкевіча асудзілі на 1 год і 3 месяцы зняволення

Зміцер Дашкевіч

Зміцер Дашкевіч / Euroradio

Палітвязня Змітра Дашкевіча асудзілі на 1 год і 3 месяцы зняволення, паведамляе "Наша ніва". Яго абвінавацілі ў "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі".

Дашкевіч — былы лідар "Маладога фронту". Яго затрымалі ў красавіку 2022 года, разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. Змітра асудзілі на 1,5 года калоніі, а Насту Дашкевіч — на 3 гады "хатняй хіміі".

Дашкевіч мусіў выйсці на волю ў ліпені 2023-га. Аднак яго абвінавацілі ў "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі" ды пакінулі за кратамі. У верасні таго ж года палітвязню дадалі год строгага рэжыму. Вясной сёлета стала вядома пра новую крымінальную справу. Яе разглядаў суд Першамайскага раёна Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі