На гэтым тыдні пачынаецца новы суд над Зміцерам Дашкевічам

Дмитрий Дашкевич

Зміцер Дашкевіч

У сераду, 17 ліпеня, пачынаецца новы судовы працэс над палітвязнем Зміцерам Дашкевічам. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Палітвязня зноў абвінавачваюць у "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК РБ). Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Кулік.

Нагадаем, актывіста і ягоную жонку Насту затрымалі ў сакавіку 2022 года. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. Улетку таго ж года суд прысудзіў Зміцера да 1,5 год пазбаўлення волі, Насту — да 3 год “хатняй хіміі”. Але пасля заканчэння тэрміну (11 ліпеня 2023 года) на волю Дашкевіч так і не выйшаў — у калоніі адбыўся яшчэ адзін суд, яго абвінавацілі ў "злосным непадпарадкаванні патрабаванні адміністрацыі калоніі" і дадалі год зняволення. Цяперашні суд стане ўжо трэцім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі