"Бяляцкі і яшчэ 20 завадатараў выйдуць у самую апошнюю чаргу" — Васкрасенскі

Алесь Бяляцкі на судзе

Алесь Бяляцкі на судзе

Праваабаронца Леанід Судаленка правёў гутарку з памагатым рэжыму Юрыем Васкрасенскім, які курыруе вызваленне палітвязняў. Вынікі гутаркі Судаленка апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Васкрасенскі заявіў, што лідараў грамадскага пратэсту будуць вызваляць у апошнюю чаргу. І па заканчэнні тэрмінаў ім могуць дадаваць новыя прысуды, як гэта адбылося на днях са Змітром Дашкевічам.

"Глядзіце, Бяляцкі і ўсе астатнія такога ж калібру – Бабарыка, Знак, Калеснікава… Я маю на ўвазе – такога ж калібру для беларускай улады, зразумела, што для дэмакратычнай грамадскасці Бабарыка альбо Знак – гэта, выказваючыся словамі Саннікава, самазванцы, якія з’явіліся толькі ў 2020 годзе.

Зразумела, што тут фігура Бяляцкага самая магутная. Але для беларускай улады людзі такога калібру пойдуць у апошняй чарзе, у самай апошняй. Калі не паўторыцца кейс з Дашкевічам. Ну я вам кажу, як ёсць, на што разлічваць", — цытуе Судаленка словы Васкрасенскага.

Прапагандыст рэжыму заявіў, што бліжэйшым часам вызваляць новых палітвязняў не будуць: "Патрэбная плюшка. Мы чакалі плюшку. Плюшак няма. І таму партыяў пакуль ніякіх не разглядаецца".

Журналіста Анджэя Пачобута, паводле яго, могуць вызваліць, калі ў Мінск прыбудзе на перамовы міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ці намеснік канцылярыі Туска Ян Грабец.

Васкрасенскі заявіў, што рэжым Лукашэнкі будзе наводзіць парадак любой цаной і не дазволіць нікому "лезці ў палітыку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі