Дакументы пра адмену роўмінгу Мінск і Масква могуць падпісаць у верасні

Дакументы пра адмену роўмінгу Мінск і Масква могуць падпісаць у верасні

Дарожную карту па адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй могуць падпісаць на пачатку верасня. Пра гэта агенцтву ТАСС заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган.

"На працягу тыдня збіраемся ў фармаце відэаканферэнцыі, логіку захоўваем, каб з нуля не пачынаць. Умоўна кажучы, канчатковы тэрмін — гэта пачатак верасня", — абазначыў ён крайні тэрмін падпісання дарожнай карты.

Чакаецца, што ў дарожнай карце аператарам паставяць задачу дамовіцца пра аптовыя і рознічныя тарыфах пры ўмове, што зніжаецца і стаўка інтэрканэкту (сістэма ўзаемаразлікаў паміж аператарамі сотавай сувязі) да мінімуму, ухваленага бакамі. Стаўку інтэрканэкту плануецца абазначыць у 1,5 цэнта (сёння яна ў Беларусі 30 цэнтаў), адзначае БЕЛТА.

Нарада па адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй прайшла 2 жніўня ў Полацку. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі