"Данецкая рэспубліка" самаліквідавалася, не пратрымаўшыся і дня

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы КПСД, перадае censor.net.ua. Падставай называюцца шматлікія звароты грамадзян, нязгодных са стварэннем Данецкай рэспублікі і абвяшчэннем пра яе далучэнне да Расіі.



У сувязі з гэтым Камітэт 7 красавіка ў Данецку правёў Народныя зборы. На іх было вырашана адмяніць рашэнне аб стварэнні Данецкай рэспублікі. Таксама было вырашана забараніць правядзенне любых рэферэндумаў на тэрыторыі Данецкай вобласці да стварэння адпаведнай прававой базы. Акрамя таго, удзельнікі Народных збораў прызналі незаконнымі заявы аб аддзяленні Данецкай вобласці ад Украіны і пастанавілі захаваць рэгіён у складзе незалежнай украінскай дзяржавы.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі