Дапамога на дзяцей да 3 гадоў з лютага павысіцца на 1 долар

Дапамога на дзяцей да 3 гадоў з лютага павысіцца на 1 долар

У Беларусі з 1 лютага будуць перагледжаныя памеры дапамог бацькам, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Як інфармуе tut.by, выплаты будуць павялічаныя на 16 800 — 21 500 рублёў у залежнасці ад віду дапамогі. Такім чынам, выплаты дэкрэтніцам павялічацца не болей як на адзін долар.

Дапамогі бацькам у дэкрэтным адпачынку пераглядаюцца раз у квартал. Памер выплат залежыць ад памеру сярэднямесячнага заробку за папярэдні квартал. Калі ж заробак за справаздачны перыяд зніжаецца, то дапамога на дзіця не змяняецца.

У чацвёртым квартале 2015 года сярэдні заробак у Беларусі, па звестках Белстата, склала 7 млн 1 тыс. 336 рублёў. Гэта на 47 842 рублі больш, чым за трэці квартал мінулага года.

Апошні раз дапамогі дэкрэтніцам пераглядаліся 1 лістапада. Тады рост склаў 90-115 тысяч рублёў.

Новыя памеры дапамог будуць дзейнічаць з 1 лютага па 30 красавіка 2016 года.

Дарэчы, з 1 лютага таксама будзе перагледжаны бюджэт пражытковага мінімуму. Да яго прывязаныя у тым ліку аднаразовыя выплаты ў сувязі з нараджэннем дзіцяці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі