Новыя меры падтрымкі дзяцей з інваліднасцю ўступаюць у сілу ў Беларусі

Ребенок с инвалидностью на коляске

Новаўвядзенні закрануць пенсіі, выплаты і ўмовы датэрміновага выхаду на пенсію / pixabay.com

У Беларусі з 1 студзеня 2024 года павялічыцца матэрыяльная падтрымка для дзяцей з інваліднасцю і іх бацькоў. Міністэрства працы паведамляе, што новаўвядзенні закранаюць пенсіі, выплаты і ўмовы датэрміновага выхаду на пенсію.

Сярод ключавых змяненняў:

  • Дадатковае павышэнне пенсій для дзяцей з інваліднасцю ў выпадку страты аднаго з бацькоў. Памер выплаты будзе залежаць ад ступені страты здароўя дзіцяці і складзе ад 80% да 110% бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ);

  • Павышэнне пенсіі для людзей з інваліднасцю з дзяцінства старэйшых за 18 гадоў, калі бацька ці маці памерлі да дасягнення дзіцем паўналетняга ўзросту. Для інвалідаў I групы выплата складзе 110% БПМ, для інвалідаў II групы — 95% БПМ;

  • Датэрміновая пенсія для бацькі: бацькі, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю ў адзіночку, цяпер могуць атрымаць права на пенсію замест маці дзіцяці пры дасягненні 58 гадоў пры выкананні пэўных умоў.

На восень 2022 года ў Беларусі 14,7 тысячы дзяцей маюць інваліднасць. За апошнія 20 гадоў колькасць спецшкол і школ-інтэрнатаў скарацілася прыблізна ў два разы. Калі ў пачатку 2000-х іх было крыху больш за 90, то ў 2022 годзе засталося толькі 48.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі